Дашлі спасылку на пошук Kufar, астатняе зробіць бот
Калі пошук ужо наладжаны на Куфары, збіраць яго нанова не трэба. Скапіруй адрас старонкі з вынікамі і дашлі яго боту. Ён захавае пошук з усімі фільтрамі і пачне дасылаць новыя аб'явы.
Як гэта зрабіць
- Адкрый Kufar і наладзь пошук: катэгорыю, рэгіён, цану, фільтры, словы.
- Скапіруй спасылку з адраснага радка. У праграме Куфара націсні «Падзяліцца» ля вынікаў пошуку.
- Дашлі спасылку боту звычайным паведамленнем.
- Бот прапануе назву пошуку: пакінь яе ці напішы сваю. Усё, пошук захаваны.
Якія спасылкі падыходзяць
- kufar.by: рэчы, электроніка, праца, паслугі, жывёлы і ўсё астатняе.
- auto.kufar.by: легкавікі з маркай, мадэллю, гадамі і прабегам.
- re.kufar.by: арэнда і продаж нерухомасці, з пакоямі і раёнамі.
Фільтры прадаўца, а ў легкавікоў каробка, рухавік і кузаў ёсць на Pro і Ultra. Калі такі фільтр ёсць у спасылцы, а ў цябе Free, бот скажа пра гэта, і яго трэба прыбраць з пошуку на Куфары.
Як змяніць такі пошук
Пошук са спасылкі мяняецца новай спасылкай: змяні фільтры на Куфары, скапіруй адрас і дашлі яго ў «Мае пошукі» → патрэбны пошук → «Змяніць». Так пошук заўсёды супадае з тым, што ты бачыш на сайце.