Бот, які дасылае новыя аб'явы Kufar у Telegram

Захавана. Сачу.

Адкрыць бота

Збяры пошук у боце ці дашлі спасылку з Куфара. Новае дашлю пры першай жа праверцы, патаннелае яшчэ раз, паднятае старое прапушчу.

Бясплатна. Платныя планы за зоркі Telegram.

Як гэта працуе

  1. Захавай пошук. У боце пошук збіраецца па кроках: катэгорыя, рэгіён і гарады, цана, словы. Ці проста дашлі боту спасылку на пошук з Куфара, і ён захавае яе з усімі фільтрамі.
  2. Бот правярае яго сам. На Free раз на 30 хв, на Pro раз на 5 хв, на Ultra раз на 1 хв.
  3. Новае прыходзіць у Telegram. З першым фота, цаной у рублях і доларах, месцам і спасылкай на аб'яву.

Абнаўляць выдачу Куфара рукамі больш не трэба: добрыя прапановы часта сыходзяць у першую ж гадзіну, а бот бачыць іх раней за цябе.

Адкрыць бота

Толькі новае, без паўтораў

Прадаўцы на Kufar плацяць за падняцце, і старая аб'ява зноў апыняецца ўверсе. Бот памятае, што твой пошук ужо бачыў, і такую аб'яву другі раз не дасылае.

Калі аб'ява з пошуку патаннела, бот дашле яе яшчэ раз з пазнакай «Цана зніжана» і закрэсленай старой цаной. Зніжэнні цаны ёсць на Pro і Ultra. Падрабязней у гайдзе пра паднятыя аб'явы.

Для чаго падыходзіць

Планы

ПланЯк частаАктыўных адразуЗахоўваецца пошукаўЦана за 30 дзён
Freeраз на 30 хв12бясплатна
Proраз на 5 хв210300 зорак Telegram
Ultraраз на 1 хв2колькі заўгодна650 зорак Telegram

Новы карыстальнік атрымлівае 1 дзень Pro, каб паспрабаваць. Усе цэны і ўмовы ёсць на старонцы тарыфаў.

Што важна ведаць

  • Каб бот не сачыў за забытымі пошукамі, ён часам пытаецца, ці працягваць. Калі не карыстацца ботам 1 дзень на Free ці 3 дні на Pro і Ultra, бот замацуе пытанне з кнопкай «Працягваць сачыць». Адно націсканне, і ўсё працуе далей.
  • З 22:00 да 08:00 паведамленні прыходзяць без гуку. Час можна змяніць ці выключыць ціхія гадзіны.
  • Шукай не з'яўляецца афіцыйным сэрвісам Kufar. Бот захоўвае толькі тое, што патрэбна для працы: твае пошукі і нумары аб'яў, якія яны ўжо бачылі, з апошняй цаной.

Адказы на астатнія пытанні сабраныя ў FAQ.