Як наладзіць пошук аўто на Kufar

Добрыя машыны на auto.kufar.by сыходзяць хутка, а выдачу кожны дзень забіваюць паднятыя аб'явы. Вось як наладзіць пошук так, каб у Telegram прыходзіла толькі тое, што ты праўда гатовы купіць.

1. Марка і мадэль

У /new выберы «Легкавікі», затым марку і мадэль з каталога Kufar. Калі падыходзяць некалькі мадэляў, напрыклад Golf і Octavia, захавай два пошукі: так прасцей ставіць адзін з іх на паўзу.

2. Гады і прабег

Гады выпуску ад і да і прабег да колькіх кіламетраў прыбіраюць большую частку машын, якія ўсё роўна не падыдуць.

3. Цана ў доларах

Цэны на аўто бот лічыць у доларах, як auto.kufar.by. Задай верхнюю мяжу з невялікім запасам: прадаўцы часта ставяць цану крыху вышэй, чым гатовыя аддаць. Калі машына патаннее і трапіць у твае межы, на Pro і Ultra яна прыйдзе з пазнакай «Цана зніжана».

4. Рэгіён

Уся Беларусь, калі гатовы ехаць па машыну, ці адна вобласць і некалькі гарадоў.

5. Каробка, рухавік і кузаў

На Pro і Ultra можна пакінуць толькі аўтамат ці механіку, патрэбныя тыпы рухавіка і кузава. Ёсць і фільтры прадаўца: толькі прыватныя асобы, без пляцовак і салонаў.

Калі пошук ужо наладжаны на сайце

Наладзь усё на auto.kufar.by і дашлі спасылку боту: ён зразумее марку, мадэль і фільтры проста з яе.

Паднятыя аб'явы

Прадаўцы машын часта падымаюць аб'явы кожны дзень. Бот памятае, што пошук ужо бачыў, і паўторна іх не дасылае. Падрабязней у гайдзе пра паднятыя аб'явы.

Адкрыць бота